Вядомы эстрадны спявак, тэлевядучы, інтэлектуал, асоба яркая і харызматычная, пад ўплыў абаяння якой трапляюць шматлікія прыхільнікі, чалавек з іскрамётным пачуццём гумару ГЕОРГІЙ КАЛДУН будзе сёння госцем праграмы «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ.
ГЕОРГІЙ – чалавек, які вельмі любіць сваіх гледачоў і даражыць імі. Кожны выхад на сцэну лічыць вялікай радасцю і кажа: «Для мяне момант абмену энергетыкай з залай вельмі важны, я ад гэтага атрымліваю задавальненне».
Пачатак сустрэчы – 15 кастрычніка ў 13.20.