«Я ўдзячны слухачам, якія мяне разумеюць, – кажа аўтар і выканаўца, тэлевядучы Георгій Калдун, які завітае ў госці да вядучых праграмы «Настрой!» Яны Хадоска і Андрэея Сініцы.
Георгій – чалавек з адметным пачуццём гумару, і не дзіўна, што яго кумір – Фаіна Ранеўская – «адна з тых асоб, з якімі хаця б раз хацелася асабіста сустрэцца».
З нашым госцем Георгіем Калдуном пагаворым пра творчасць, планы, мары, цікавыя вандроўкі і многае іншае. Пачатак сустрэчы – 17 студзеня ў 14-20.