Падзяліцца:
АНОНС: ГОНКІ – СТЫЛЬ ЖЫЦЦЯ І ВОБРАЗ ДУМАК – «НАСТРОЙ!», 15.03.2021
15 сакавіка 2021
АНОНС: ГОНКІ – СТЫЛЬ ЖЫЦЦЯ І ВОБРАЗ ДУМАК – «НАСТРОЙ!», 15.03.2021

«Гонкі – гэта стыль жыцця і вобраз думак» – так лічыць адзін з самых тытулаваных гоншчыкаў Беларусі АЛЯКСЕЙ САВІН. Нягледзячы на свой малады ўзрост, у яго капілцы шмат перамог на самых прэстыжных гонках свету. Яго прафесія складаная і небяспечная, звязаная з каласальнай адказнасцю, але ж яна так захоплівае свабодай, хуткасцю, адрэналінам, азартам і, вядома ж, відовішчнасцю! Гэта драйв, аднойчы адчуўшы які, складана адмовіцца. Для нашага госця гонкі сталі не толькі хобі, але і цікавай прафесіяй, стылем жыцця, своеасаблівай філасофіяй.

Пілот АЛЯКСЕЙ САВІН разам з бацькам – мэнаджарам і дырэктарам ВІТАЛЕМ САВІНЫМ – госці вядучых праграмы «Настрой!» ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦЫ – 15 сакавіка ў 13.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: