Падзяліцца:
АНОНС: ІГАР АЛОЎНІКАЎ: «МУЗЫКА – МАЁ ЖЫЦЦЁ!» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР», 28.12.2021
27 снежня 2021
АНОНС: ІГАР АЛОЎНІКАЎ: «МУЗЫКА – МАЁ ЖЫЦЦЁ!» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР», 28.12.2021

Імя народнага артыста Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі, уладальніка медаля Францыска Скарыны ІГАРА АЛОЎНІКАВА добра вядома не толькі нашай музычнай грамадскасці, але і далёка за межамі краіны. Ён з поспехам гастралюе як з сольнымі фартэпіяннымі і арганнымі праграмамі, так і ў складзе камерных ансамбляў з вядомымі салістамі-інструменталістамі, а таксама з сімфанічнымі і камернымі аркестрамі.

Прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, член журы многіх прэстыжных міжнародных конкурсаў ІГАР АЛОЎНІКАЎ – госць аўтара праграмы «Творчы вечар» ЯНЫ ХАДОСКА – 28 снежня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: