Да 100-годдзя выдатнага харавога дырыжора, педагога, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, народнага артыста СССР ВІКТАРА РОЎДЫ прымеркаваны вялікі канцэрт “Хор як лёс”, які адбудзецца 21 лістапада ў Белдзяржфілармоніі.
Адметнасцямі праграмы і ўспамінамі пра творцу ў праграме “Настрой!” падзеліцца вучаніца майстра, адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў праекта, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кіраўнік студэнцкага хору ІНЭСА БАДЗЯКА.
Пачатак сустрэчы ў 13.30.