Афіша Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» папоўнілася спектаклем «Ох, ужо гэтая Ганна» паводле твору знакамітага драматурга Марка Камалеці. Пастаноўка лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі рэжысёра Алега Кірэева была прымеркавана да Міжнароднага дня тэатра і стала цудоўным падарункам аматарам Мельпамены.
У спектаклі ёсць ўсё: глыбокі сэнс, мудрасць, дасціпнасць, бліскучыя дыялогі, гумар, імклівасць дзеяння, інтрыга і нечаканыя павароты сюжэта, нечаканы фінал.
Сёння рэжысёр-пастаноўшчык Алег Кірэеў і актрысы тэатра Юлія Палубінская і Алеся Пухавая – госці аўтара праграмы «Творчы вечар» Яны Хадоска.
Пачатак сустрэчы – 1 красавіка ў 21-05.