Усё, што сыграна Ірынай Нарбекавай у тэатры і кіно, адзначана вострай характарнасцю, сапраўдным гумарам і глыбокім пранікненнем у лёс і характар персанажа. У стварэнне кожнага сцэнічнага вобразу яна ўкладвае душу і сэрца, таму творчыя працы заўсёды атрымліваюцца яркія, псіхалагічна выбудаваныя і вельмі пераканаўчыя.
Заслужаная артыстка Беларусі, актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Ірына Нарбекава – госця вядучай праграмы «Творчы вечар» Яны Хадоска.
Пачатак эфіру – 22 красавіка ў 21-05.