Падзяліцца:
Анонс: ІРЫНА ЯРОМКІНА: «Я СЯБЕ АДДАЛА ЛЮБІМАЙ ПРАФЕСІІ» – «НАСТРОЙ!», 24.01.2022
23 студзеня 2022
Анонс: ІРЫНА ЯРОМКІНА: «Я СЯБЕ АДДАЛА ЛЮБІМАЙ ПРАФЕСІІ» – «НАСТРОЙ!», 24.01.2022

Народная артыстка Беларусі ІРЫНА ЯРОМКІНА ставарыла на сцэне Вялікага тэатра шмат яскравых і незабыўных вобразаў. Пра прафесію яна кажа так: «Балет – гэта стыль жыцця, але вельмі цяжкі. Ён патрабуе вялікай фізічнай сілы, дысцыпліны і рашучасці, фарміруе характар...»

Сапраўды, каб займацца балетам, трэба любіць яго вельмі моцна, знаходзіць у ім шчасце і ахвяраваць дзеля яго сваім жыццём. А таксама памятаць, што ўзнагароды, выхад на сцэну, зорныя партыі, апладысменты, сафіты каштуюць вельмі дорага. За імі – тытанічная, каласальная праца.

Народная артыстка Беларусі ІРЫНА ЯРОМКІНА – госця праграмы «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ24 студзеня ў 13.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: