Саліст Вялікага тэатра Беларусі, заслужаны артыст Беларусі СТАНІСЛАЎ ТРЫФАНАЎ сёння будзе госцем праекта «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ.
Ён валодае бездакорнай музычнай культурай, бліскучай вакальнай тэхнікай, а напоўнены пачуццёвымі фарбамі голас артыста, інтанацыйная выразнасць, тонкі псіхалагізм і безумоўны драматычны талент сталі яго візітнай карткай.
Пра творчы сезон, партыі ў Вялікім тэатры Беларусі, цікавыя гастролі – 11 кастрычніка ў 13.20.