Падзяліцца:
АНОНС: «КАБ АБ'ЯДНАЦЦА ДУШЭЎНА З ГЛЕДАЧАМІ...» – «НАСТРОЙ!», 18.12.2020
18 снежня 2020
АНОНС: «КАБ АБ'ЯДНАЦЦА ДУШЭЎНА З ГЛЕДАЧАМІ...» – «НАСТРОЙ!», 18.12.2020

«Мы робім канцэрт, каб аб’яднацца душэўна з гледачамі, стаць адзіным цэлым, акунуцца ў атмасферу сапраўднага цуду і разам памарыць» – кажа рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі ГАЛІНА ГАЛКОЎСКАЯ.

«Навагодні маскарад» рыхтуюць у Вялікім тэатры да калядных святаў. Яго аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык – ГАЛІНА ГАЛКОЎСКАЯ. У праграме будзе мікс музычных нумароў і танцавальных стыляў. Артысты паўстануць перад гледачамі ў нечаканых вобразах куміраў ХХ стагоддзя і папулярных герояў са знакамітых фільмаў. Для госці праграмы «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ гэта атмасфера радасці, добрага розыгрышу і іранічнага погляду на сябе.

Пра «Навагодні маскарад» і не толькі пагаворым з ГАЛІНАЙ ГАЛКОЎСКАЙ18 снежня ў 14-15.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: