«Усё жыццё я працую дзеля таго, каб беларускае слова і песню ведалі не толькі ў нас на Беларусі, але каб яны загучалі на поўную моц і паказалі сваю непаўторную прыгажосць на ўвесь свет», – гаворыць народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік і дырэктар заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь», прафесар МІХАІЛ ФІНБЕРГ.
Аркестр пад яго кіраўніцтвам, дзякуючы плённай працы, крэатыўнасці, імкненню пакараць самыя недасяжныя вышыні, стаў адной з творчых візітовак Беларусі для розных краін свету. Калектыву падуладныя розныя жанры, стылі і накірункі музычнага мастацтва. Па праве МІХАІЛА ФІНБЕРГА і музыкантаў аркестра можна назваць асветнікамі, якія адраджаюць музычную спадчыну нашай краіны, папулярызуюць яе самабытныя жамчужыны. Для саміх музыкантаў работа ў аркестры – цікавы час, насычаны плённай працай, запамінальнымі сустрэчамі і яркімі ўражаннямі.
Маэстра МІХАІЛ ФІНБЕРГ – госць вядучай праграмы «Творчы вечар» ЯНЫ ХАДОСКА» – 15 снежня ў 21-05.