Прамы кантакт з людзьмі падчас выяздных прыёмаў, а таксама праз гарачыя, тэлефонныя лініі дапамагае намесніку старшыні Клецкага райвыканкама Ігару Давыдку карэкціраваць планы будаўніцтва вытворчых і жыллёвых аб'ектаў, змяняць падыходы ў архітэктуры і добраўпарадкаванні сацыяльна-культурных устаноў. Сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства паскараюць вырашэнне праблемных пытанняў пры ўзвядзенні шматпавярховых дамоў ці індывідуальнага жылля.
Якія праекты сёння выбіраюць жыхары горада і вёскі? Колькі кашуте квадратны метр у глыбінцы? Хто ахвотна пераходзіць на электрычнае ацяпленне? Як змяняецца ў зімовы перыяд графік падачы электрычнага святла?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 10 студзеня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

