Падзяліцца:
Анонс: Каб не затрымацца на старце жніва – «Свая зямля», 12.07.2025
11 ліпеня 2025
Анонс: Каб не затрымацца на старце жніва – «Свая зямля», 12.07.2025

Гаспадаркі паўднёвых рэгіёнаў масава ўбіраюць азімыя збожжавыя культуры. Паступова ўключаюцца ў жніво хлебаробы на поўначы. Тэхнічны парк дазваляе да 5% абмалочваць за дзень.

На ўрадлівых глебах у Клецкім раёне ўраджайнасць складае звыш 70 цэнтнераў з гектара, а некаторыя сарты даюць 80 цэнтнераў. Першыя тысячы тон збожжа паступілі ў лік дзяржзаказу.

Ці ўдасца закрыць уласныя патрэбы? Якія ўмовы створаны для хлебаробаў? Як зменшыць страты і ліквідаваць прастоі? Колькі дзён неабходна для завяршэння жніва? Які прызавы фонд галіновага прафсаюза?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 12 ліпеня ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: