«Усе музыканты іграюць з такім энтузіязмам і задавальненнем, што шчасце трапляе ў самыя аддаленыя куточкі залы» – так адзначыў творчасць Прэзідэнкага аркестра Беларусі сусветна вядомы МІШЭЛЬ ЛЕГРАН.
Другая вядомая асоба АЛЬ ДЗІ МІЁЛА таксама падзяліўся эмоцыямі: «Я хачу выказаць тыя пачуцці, якія перапоўнілі мяне, калі я пачуў найвышэйшы ўзровень музыкальнасці і прыгажосці, што былі на канцэрце. Гэта было цудоўна!»
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Беларусі ВІТАЛЬ КУЛЬБАКОЎ разам з камандай сваіх аднадумцаў завітае ў госці да вядучых праграмы «Настрой!» ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦЫ.
Музыканты гэтага калектыву – гэта знак якасці ў музычным мастацтве краіны. Іх вызначае высокі прафесіяналізм, любоў да музыкі, універсальнасць і бездакорная дысцыпліна.
Пра веснавыя планы аркестра і не толькі – 5 сакавіка ў 13.20.