Новы год і Каляды – час таямніцтва, шчаслівых эмоцый, радасных усмешак і падарункаў. Менавіта такія навагоднія сюрпрызы рыхтуе нам Беларуская дзяржаўная філармонія. Акурат у гэты час, што стала ўжо добрай традыцыяй, там адбываюцца цудоўныя музычныя вечары, на якіх пануе чароўная атмасфера сапраўднага свята мастацтва.
Адразу дзве праграмы прысвячае Калядам і Новаму году Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі Беларусі АЛЯКСАНДРА АНІСІМАВА!
Маэстра АНІСІМАЎ – госць праграмы «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ – 24 снежня ў 13.20.