Напярэдадні халадоў у Віцебскім раённым Савеце дэпутатаў абмеркавалі сезонныя праблемы і вызначылі меры фінансавай падтрымкі. Адобраны прапановы 177 старэйшын вёсак па добраўпарадкаванні дарог, сацыяльных аб'ектаў. Новыя формы ўзаемадзеяння сельскіх саветаў з народнымі выбраннікамі прыносяць добрыя вынікі. Як правіла, з выездам на месца, у канкрэтную вёску ці аграгарадок, лягчэй знайсці правільнае рашэнне.
Чаго сёння не хапае вяскоўцам для камфортнага жыцця? Ці выгадна пераходзіць на электрычнае ацяпленне дамоў? Як вярнуць у вёску моладзь? Якія праблемы патрабуюць ўмяшальніцтва дзяржаўных структур?
На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» 24 верасня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

