Падзяліцца:
Анонс: Каму жыць доўга на сваёй зямлі? – «Свая зямля», 15.06.2024
14 чэрвеня 2024
Анонс: Каму жыць доўга на сваёй зямлі? – «Свая зямля», 15.06.2024

Медыкі Бярэзінскага раёна прагназуюць, што ў рэалізацыі нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце-2030» вяскоўцы застаюцца надзейным рэзервам. Здаровы лад жыцця, чыстая экалогія, стваральная праца на роднай зямлі з перамогамі, станоўчымі эмоцыямі і аптымістычнымі планамі прыносяць шчаслівыя імгненні і ўмацоўваюць імунітэт.

У Год якасці адчувальна падтрымка і медыцыны. Сёння паслуг стала больш і набліжаны яны да канкрэтнага чалавека. Па заданні ўрада краіны спынена масавая аптымізацыя ФАПаў. Нават у самую аддаленую вёску даязджаюць вузкія спецылісты райбальніцы і аказваюць дапамогу па месцы жыхарства.

Якія хваробы можна вылячыць у 80-90 гадоў? Як пазбегнуць укусаў кляшчоў? Як вырашаюцца кадравыя праблемы медыцыны? Чаму давяраюць сельскім урачам?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 15 чэрвеня ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: