Чацверты ўкос у Шклоўскім раёне вядуць механізатары сельгасфіліяла «Газавік-Сіпакова» Магілёўаблгаза. Сёлета ўпершыню пайшлі на эксперымент і пасеялі бабова-злакавыя культуры. На першым этапе вырасцілі гарох з аўсом, затым дабавілі канюшыну, люцэрну з кастрацом. Зялёную масу зараз па сучаснай тэхналогіі закладваюць на сакавіты сілас. Дадатковы бялок знайшлі і ў вырошчванні соі. А зменшыць затраты дапамаглі пяць аўтапілотаў. Іх устанавілі на беларускай тэхніцы і адчулі эканомію рэсурсаў і рост прадукцыйнасці.
Якія ўнутраныя рэзервы гарантуюць павышэнне эканамічнай эфектыўнасці ў жывёлагадоўлі? Якой якасці малако выгадна прадаваць на перапрацоўку? Якія культуры пераважаюць у структуры збожжавых? Дзе плануюць будаваць жыллё для вяскоўцаў?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 5 лістапада ў 6.25 (паўтор у 23.00).

