У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць персанальная выстава «Леанід Хобатаў» выдатнага творцы, аднаго з класікаў беларускага выяўленчага мастацтва. Прадстаўлена шмат праграмных, вядомых работ, створаных у розныя гады.
Мастак з пакалення майстроў, якія з сярэдзіны 80-х гадоў змянялі мастацкую прастору Беларусі, сцвярджалі новыя каштоўнасці ў торчасці. Сюжэты карцін ЛЕАНІДА ХОБАТАВА асацыятыўныя, метафарычныя і ўспрымаюцца не праз сюжэт, а праз выразны, насычаны жывапіс. Мэта яго творчых пошукаў – у гармоніі па законах самой прыроды.
Знакаміты мастак ЛЕАНІД ХОБАТАЎ – госць вядучай праграмы «Творчы вечар» ЯНЫ ХАДОСКА – 5 студзеня ў 21.05.