Падзяліцца:
Анонс: Хроніка вызвалення: дзень 1342-гі / Маршалы Перамогі: Іван Баграмян – «Наша Перамога», 22.02.2025
21 лютага 2025
Анонс: Хроніка вызвалення: дзень 1342-гі / Маршалы Перамогі: Іван Баграмян – «Наша Перамога», 22.02.2025

22 лютага 1945 года. Ішоў 1342-гі дзень вайны. Пра самыя важныя падзеі ў рубрыцы «Хроніка вызвалення» узгадваем разам з вядучым навуковым супрацоўнікам Цэнтра ваеннай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі кандыдатам гістарычных навук Анатолем Крываротам.

Маршал Савецкага Саюза Іван Хрыстафоравіч Баграмян. Двойчы Герой Савецкага Саюза, кавалер сямі ордэнаў Леніна. З ліпеня 1942 года – камандуючы 16-ай (11-й гвардзейскай) арміяй Заходняга фронту, з лістапада 1943 года – войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія правялі Гарадоцкую аперацыю, удзельнічалі ў Беларускай аперацыі «Баграціён» 1944 года, Усходне-Прускай 1945 года. З красавіка 1945 года Іван Баграмян – камандуючы войскамі 3-га Беларускага фронту...

Што вядомага ваеначальніка звязвала з Беларуссю пасля вайны? Адказы ў рубрыцы «Маршалы Перамогі» з выкарыстаннем архіўных запісаў з фондаў Беларускага радыё!

Праграма «Наша Перамога» у эфіры – 22 лютага ў 11.15.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: