Падзяліцца:
Анонс: Хто абараняе правы членаў прафсаюза? – «Прамы кантакт», 4.12.2025
3 снежня 2025
Анонс: Хто абараняе правы членаў прафсаюза? – «Прамы кантакт», 4.12.2025

Сёлета на Магілёўшчыне асабліва запатрабаваны прававыя прыёмы Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. Інспектары абкама галіновага прафсаюза іх праводзяць у працоўных калектывах з удзелам работнікаў пракуратуры і кіраўніцтва мясцовых гаспадарак. Як правіла, большасць праблем вырашаецца аператыўна. Звыш паўмільёна рублёў вернута работнікам сельгаспрадпрыемстваў па выніках праверак прававых інспектараў. Парушэнні дапускаюць наймальнікі, якія не прытрымліваюцца асноўных норм калектыўнага дагавора. Пры першым звароце ў галіновы прафсаюз праводзяцца праверкі і справы не даводзяць да суда.

З якімі пытаннямі часцей звяртаюцца ў галіновы прафсаюз? Якія нормы Працоўнага кодэкса часцей парушаюць наймальнікі? Дзе замацаваны сацыяльныя гарантыі для маладых спецыялістаў?

Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 4 снежня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: