Падзяліцца:
Анонс: Хто дапамагае сельскім дзецям выбраць будучую прафесію? – «Свая зямля», 5.10.2024
4 кастрычніка 2024
Анонс: Хто дапамагае сельскім дзецям выбраць будучую прафесію? – «Свая зямля», 5.10.2024

У нядзелю ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка. У аграгарадку Пухавічы нязменна 30 гадоў у мясцовай школе працуе настаўніцай біялогіі і хіміі Алена Давідовіч. За гэты час навучыла не адно пакаленне вучняў думаць, шукаць і знаходзіць сваё месца ў жыцці. Па рэкамендацыі аўтарытэтнай настаўніцы выпускнікі выбіраюць прафесіі, якія запатрабаваныя ў грамадстве і канкурэнтаздольныя на рынку працы. Сёння педагогі, медыкі, інжынеры, біёлагі і хімікі паспяхова працуюць на вядучых прадпрыемствах і сваімі дасягненнямі ўмацоўваюць эканоміку краіны. Удвая прыемна, што многія вяртаюцца на радзіму, у аграгарадок Пухавічы, і працягваюць працоўныя дынастыі.

Якія кадры чакаюць на вёсцы? У якім класе варта вызначыцца з будучай прафесіяй? Як рыхтуюць выпускнікоў профільных класаў да экзаменаў? Пра што мараць настаўнікі і вучні?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 5 кастрычніка ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: