такія радкі прысвяціў беларусам Алесь Пісьмянкоў. Яны таксама адрасаваны ўсёй планеце. А нарадзіўся беларускі пісьменнік у прыгожым куточку нашай краіны – Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці.
Шматвяковая гісторыя гэтага рэгіёна, яго багатыя традыцыі і абрады, рамёствы адлюстраваны на гербе горада Касцюковічы. Каласы на ім сімвалізуюць адзін з галоўных заняткаў жыхароў раёна на працягу некалькіх стагоддзяў – земляробства, а таксама ўрадлівасць і багацце гэтай зямлі. Сярэбраная падкова, як сімвал шчасця і поспеху, выява залатога збана – сувязь мінулага і сучаснасці краю. Сёння ўсіх мясцовых майстроў аб'ядноўвае раённы Цэнтр культуры, дзе размясціўся і Дом рамёстваў.
З народным майстрам Беларусі па ткацтве Валянцінай Волкавай, майстрам карункавага пляцення Таццянай Жасцянкінай, майстрам разьбы па дрэве Аляксеем Беляўцовым і загадчыцай Дома рамёстваў Святланай Лабыкінай сустрэлася вядучая «Сямейнай праграмы» Алена Дземідовіч.
Праграма ў эфіры – 5 мая ў 9.30.