Падзяліцца:
АНОНС: «КНІГА АБ'ЯДНОЎВАЕ ЛЮДЗЕЙ І КРАІНЫ!» // АКТУАЛЬНЫ МІКРАФОН
17 лютага 2021
АНОНС: «КНІГА АБ'ЯДНОЎВАЕ ЛЮДЗЕЙ І КРАІНЫ!» // АКТУАЛЬНЫ МІКРАФОН

Ужо заўтра Беларусь адкрывае выставачны каляндар 2021 года! «Кніга аб'ядноўвае людзей і краіны» – пад такім дэвізам у Мінску пройдзе XXVIII Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Цэнтральны экспанент – Садружнасць Незалежных Дзяржаў – у гонар 30-годдзя аб'яднання. Удзельнічаюць кнігавыдаўцы і пісьменнікі з больш як 20 краін свету!

Што прадставіць самы чаканы форум фаліянтаў сучаснасці і рарытэтных выданняў? Чые аўтограф-сесіі і прэзентацыі запланаваны? Хто ключавыя асобы сімпозіўма «Пісьменнік і час»? Якія імёны адкрые творчы конкурс стартапаў LitUP?

Беларускае радыё запрашае ў свет кніг і чытання: 19 лютага ў 12.05 у праекце «Актуальны мікрафон» у фармаце круглага стала – усё пра XXVIII Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш!


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: