Беларусы могуць ганарыцца тым, што менавіта у беларускай друкарні ў 1618-м годзе выйшла першая ў свеце кніга, якая мела назву «Буквар». Па сутнасці, кожнае з такіх выданняў сёння нагадвае сціслую энцыклапедыю жыцця цэлай краіны. Першая кніга маленькага грамадзяніна знаёміць яго з гісторыяй, геаграфіяй, культурай і традыцыямі свайго народа. У буквары мы знаходзім не толькі азы граматыкі, чытання, пісьма, але яго можна назваць і выхавальнікам вышэйшых агульначалавечых каштоўнасцей.
«Кніга, з якой пачынаецца шлях да адукацыі» – так сёння вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госць студыі – намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, культуролаг і кнігазнавец, аўтар новага фундаментальнага выдання «Беларускі Буквар», якое выйшла ў выдавецтве «Беларусь» – АЛЕСЬ СУША.
Пачатак эфіру – 10 лютага ў 21.05.