Падзяліцца:
Анонс: Кожнаму чалавеку даць спрыяльныя жыццёвыя ўмовы – Спецпраект «Прамы кантакт», 19.06.2024
18 чэрвеня 2024
Анонс: Кожнаму чалавеку даць спрыяльныя жыццёвыя ўмовы – Спецпраект «Прамы кантакт», 19.06.2024

Прамыя тэлефонныя лініі, выяздныя прыёмы грамадзян па месцы жыхарства з удзелам кіраўніцтва і вядучых спецыялістаў Магілёўскага абласнога камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне дапамагаюць своечасова выявіць праблемы і большасць аператыўна вырашыць на карысць людзей. Асаблівая ўвага надаецца грамадзянам без пэўнага месца жыхарства. Сацыяльныя работнікі цэнтраў часовага знаходжвання аказваюць комплекс паслуг і вяртаюць чалавека да нармальнага жыцця.

Дзе размешчаны такія цэнтры? Хто стварае бытавы камфорт для інвалідаў? Чаму дзеці адмаўляюцца ад сваіх бацькоў? Як палепшыць якасць жыцця ў старасці?

Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 19 чэрвеня ў 6.50 з паўторамі на працягу дня.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: