Падзяліцца:
Анонс: «Купалаў дом. Юбілейны ракурс» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 25.01.2024
25 студзеня 2024
Анонс: «Купалаў дом. Юбілейны ракурс» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 25.01.2024

Адзін з найстарэйшых літаратурных музеяў нашай краіны – Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы – сёлета адзначае свой васьмідзесяцігадовы юбілей.

Пастанову аб стварэнні музея першага народнага паэта Беларусі ўрад прыняў 25 мая 1944 года яшчэ ў Гомелі, бо да вызвалення Мінска заставалася 40 дзён. І гэта добрая нагода задумацца над тым, як рупнасцю людзей многіх пакаленняў ствараецца і захоўваецца Памяць пра класіка беларускай літаратуры. Першым дырэктарам музея была Уладзіслава Францаўна Луцэвіч, жонка паэта, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Нястомная збіральніца і захавальніца яго спадчыны, яна стала пачынальніцай добрых традыцый, якія дасюль падтрымлівае і развівае музей.

«Купалаў дом. Юбілейны ракурс». Да 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госці нашай студыі – дырэктар музея народнага паэта Ганна Галінская і загадчыца аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Марыля Барткова.

«Творчы вечар» у эфіры – 25 студзеня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: