Імя Янкі Купалы настолькі непарыўна звязана з лёсам беларускай зямлі, што, сапраўды, калі прамаўляеш слова Беларусь, – побач, асацыятыўна, адчуваеш і жывую прысутнасць народнага Песняра. У яго асобе мы маем нацыянальнага прарока і патрыёта, які сваёй творчасцю абудзіў гістарычную памяць беларусаў, вызначыў іх духоўныя арыенціры.
Штогод Дзяржаўны літаратурны музей класіка да яго дня нараджэння разам з іншымі ўстановамі рыхтуюць асобную праграму «Купалаўскія дні».
Госці нашай студыі: дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, загадчыца аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Марыя Барткова, галоўны захавальнік фондаў Надзея Саевіч.
Літаратурны «Творчы вечар» у эфіры – 25 чэрвеня ў 21.20.