Падзяліцца:
Анонс: КУПАЛАЎЦЫ АДКРЫЛІ НОВЫ ТЭАТРАЛЬНЫ СЕЗОН – «Настрой»,  2.09.2022
2 верасня 2022
Анонс: КУПАЛАЎЦЫ АДКРЫЛІ НОВЫ ТЭАТРАЛЬНЫ СЕЗОН – «Настрой»,  2.09.2022

Учора адзін са старэйшых тэатраў краіны – Купалаўскі – расчыніў свае дзверы ў новы, 103-ці тэатральны сезон. На працягу многіх гадоў ён паспяхова захоўвае найлепшыя дасягненні айчыннага тэатральнага мастацтва, а таксама спалучае традыцыйныя каштоўнасці з мастацкімі пошукамі і творчымі эксперыментамі.

Купалаўскі рэпертуар тэатра налічвае каля 25 пастановак розных жанраў і форм паводле п’ес айчынных класікаў, а таксама сучасных аўтараў. У новым тэатральным сезоне ён парадуе аматараў Мельпамены цікавымі спектаклямі і неардынарнымі праектамі.

Дырэктар АЛЯКСАНДР ШАСТАКОЎ і яго намеснік ТАЦЦЯНА ДЗЕМЕШ раскажуць падрабязнасці ў праграме «Настрой» ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦЫ2 верасня ў 13.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: