Падзяліцца:
Анонс: Курс на Афрыку, Азію і Далёкі Усход – «Свая зямля», 28.12.2024
26 снежня 2024
Анонс: Курс на Афрыку, Азію і Далёкі Усход – «Свая зямля», 28.12.2024

У адыходзячым 2024 годзе калектыў Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната ўпершыню наладзіў пастаўку прадукцыі ў Філіпіны, Сербію і Кітай. Турэцкія кампаніі пагадзіліся актыўней узаемадзейнічаць у гандлі. 

У больш чым 30 краінах свету на навагодніх сталах з'явяцца рагачоўскія далікатэсы. Насупярак жорсткім санкцыям, прафесіяналы перапрацоўкі сталі больш прагматычнымі, адмовіліся ад ненадзейных партнёраў і адкрылі новыя рынкі, павялічыўшы экспарт больш чым на 10%.

Дзе выгадна прадаваць? Што дае супрацоўніцтва з беларускімі вучонымі? Якія навінкі прадукцыі з'явяцца ў студзені 2025 года? Як вырашаецца кадравая праблема? Якія сацыяльныя гарантыі прывабліваюць моладзь?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 28 снежня ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: