Перамога ў спаборніцтве і занясенне на рэспубліканскую дошку Гонару сёння ўздымае працоўны настрой на сенажацях механізатарам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «АграСолы» Смаргонскага раёна. 5-6% яны скошваюць траў за дзень. Высокаэнергетычная тэхніка дазваляе па тысячы тон закладваць здрабнёнай зялёнай масы ў траншэю. Пры павышэнні вільготнасці абавязкова павялічваюць дазіроўку біякансервантаў.
Ці ўдасца ліквідаваць дэфіцыт бялку ў кармах? Колькі доўжыцца рабочы дзень механізатара? Што надае сіл і бадзёрасці? Ад якіх паказчыкаў залежаць заробкі? Якое малако выгадна прадаваць на перапрацоўку? Якое жыллё выбіраюць маладыя спецыялісты?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 21 чэрвеня ў 6.25 і 23.00.

