Менавіта так называецца прэм’ера лёгкай камедыі, якую Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прэзентуе сваім гледачам напярэдадні Новага года. Гэта вясёлы вадэвіль, які паглыбляе нас у асаблівы свет, падобны на сон, дзе ёсць месца гумару, лірыцы, лёгкаму суму і нястрымнай весялосці. Сёння госці праграмы «Настрой» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ – прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэтра, якія прымаюць удзел у прэм’еры – салісты НАТАЛЛЯ ДЗЯМЕНЦЬЕВА, СЯРГЕЙ СПРУЦЬ і мастак па касцюмах ІЛЛЯ ПАДКАПАЕЎ.
Сустрэчу пачнём 6 снежня ў 13.20.