Літаратура, як класічная, так і сучасная, хочам мы таго ці не, а ўсё ж уплывае на нашы духоўныя арыенціры. Адкрыцці, якія робіць аўтар у сваіх творах, зразумелыя і чытачу. Таму што абодва яны – спажывальнікі жыццёвай філасофіі. Адно што творца, надзелены талентам, здольны ўвасобіць сваё разуменне жыцця ў вобразы і метафары.
Госць нашай студыі – сёлетні уладальнік Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твор драматургіі» пісьменнік Анатоль Зэкаў за кнігу «Двор пад буслінымі крыламі», якая выйшла ў выдавецкім доме «Звязда».
Літаратурны «Творчы вечар» у эфіры – 22 верасня ў 21.20.