Падзяліцца:
Анонс: Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі-2026: Навум Гальпяровіч – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 10.09.2026
10 верасня 2026
Анонс: Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі-2026: Навум Гальпяровіч – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 10.09.2026

Свята, якое адбылося ў першыя выхадныя верасня ў старажытных Касцюковічах, сабрала ў адзін час і ў адным месцы шмат цікавых творцаў. А ўсім гасцям дало магчымасць атрымаць духоўную і эстэтычную асалоду, пераканацца ў думцы, наколькі багатая наша зямля сваімі традыцыямі і талентамі.

Штогод на Дні беларускага пісьменства падводзяцца вынікі галоўнага рэспубліканскага літаратурнага конкурсу – Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Сёння госць нашай студыі – уладальнік такой узнагароды ў намінацыі «Лепшы твор прозы», заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, пісьменнік, радыёжурналіст Навум Гальпяровіч за кнігу «Чырвоны мост», якая выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Літаратурны «Творчы вечар» у эфіры – 10 верасня ў 21.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: