Для народнай артысткі Беларусі, галоўнага хормайстра Вялікага тэатра НІНЫ ЛАМАНОВІЧ фінал лета-пачатак восені – час асаблівы. Яе дзень нараджэння выпадае на 27 жніўня, пярэдадзень адкрыцця новага тэатральнага сезона. Сёлета ён у тэатра 90-ты, а ў НІНЫ ЛАМАНОВІЧ – 46-ты. Таму наша госця шчыра прызнаецца, што ўсё самае галоўнае для яе звязана з Вялікім тэатрам Беларусі.
Пра музыку, творчасць, нараджэнне спектакляў, хор тэатра – у праграме «Творчы вечар» з ТАЦЦЯНАЙ ЯКУШАВАЙ – 29 жніўня ў 21.05.