Падзяліцца:
АНОНС: «ЛЕГЕНДЫ ЦЫРКА Ў МІНСКУ: ДРЭСІРОЎШЧЫКІ ПУМ ІСАЙЧАВЫ – «НАСТРОЙ!», 8.10.2021
8 кастрычніка 2021
АНОНС: «ЛЕГЕНДЫ ЦЫРКА Ў МІНСКУ: ДРЭСІРОЎШЧЫКІ ПУМ ІСАЙЧАВЫ – «НАСТРОЙ!», 8.10.2021

Мінчане і шматлікія госці нашай сталіцы маюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з лепшымі дасягненнямі сусветнага цыркавога мастацтва! Гэта ўсё магчыма на арэне Беларускага дзяржаўнага цырка. Тут працягваецца новая сумесная беларуска-расійская праграма «Сто хвілін вакол свету». Яна ўражвае выступленнем вясёлых клоўнаў, спрытных фокуснікаў, дрэсіраваных жывёл, паветраных гімнастаў.

Сёння са знакамітымі дрэсіроўшчыкамі пум – заслужанымі артыстамі Расійскай Федэрацыі УЛАДЗІМІРАМ і НАТАЛЛЯЙ ІСАЙЧАВЫМІ – вас пазнаёмяць вядучыя праграмы «Настрой!» ЯНА ХАДОСКА і АНДРЭЙ СІНІЦА.

Пачатак сустрэчы – 8 кастрычніка ў 13.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: