Сёлета па выніках рэгіянальных адборачных тураў пераможцай у рэспубліканскім конкурсе Беларускага саюза жанчын «Жанчына года» прызнана Ірына Бабіч. Загадчыца Круляўшчынскага дзіцячага сада Докшыцкага раёна за трыццаць гадоў стала для вясковых дзяцей і іх бацькоў надзейнай дарадцай і сапраўднай сяброўкай. У аснове яе педагагічнай дзейнасці любоў да дзяцей. У рабоце з малышамі заўсёды ёсць месца шчырасці, спагадзе і дабрыні. Ад гэтага залежыць фарміраванне асобы.
Ірына Аляксееўна катэгарычна супраць неабдуманых эксперыментаў у выхаванні будучых сапраўдных гаспадароў беларускай зямлі. У калектыве арганізавала работу так, каб напрацоўкі вопытных выхавацеляў пераймалі маладыя спецыялісты.
Якія методыкі сёння практыкуюць у дзіцячым садзе? Ці ёсць «кепскія» дзеці? Як ідзе падрыхтоўка да школы? Ці вярнуцца выпускнікі ў родную вёску?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 3 снежня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

