Падзяліцца:
Анонс: ЛЕПШЫЯ ПА ЯКАСЦІ – «Свая зямля», 1.04.2023
31 сакавіка 2023
Анонс: ЛЕПШЫЯ ПА ЯКАСЦІ – «Свая зямля», 1.04.2023

Днямі хлебаробы ААТ «АграНіва» Камянецкага раёна плануюць пасеяць апошнія гектары ранніх яравых культур. Значна абнавілі насенне, пад поўную патрэбу ўнеслі мінеральныя ўгнаенні. Шырока прымяняюць найноўшыя падыходы навукі па апрацоўцы глебы. Пад кожную культуру праводзіцца рэгуліроўка пасяўных комплексаў. Да 100 гектараў засяваюць за дзень. Строга за выкананнем тэхнічных рэгламентаў сочаць спецыялісты сельгаспрадпрыемства. Па выніках рабочага дня механізатары атрымліваюць ацэнкі за якасць. Ад гэтага залежыць іх заробак і даплаты. Прызёраў спаборніцтва чакаюць прэміі і каштоўныя падарункі ад Брэсцкага абкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Якую ацэнку па выніках маніторынгу далі члены рабочай групы галіновага прафсаюза? Як правільна настроіць пасяўную тэхніку? За кошт якіх культур сёлета чакаецца прыбаўка ўраджайнасці?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 1 красавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: