Падзяліцца:
Анонс: ЛІЧБАВЫЯ ТЭХНАЛОГІІ АГРАРНАЙ НАВУКІ – «Свая зямля», 17.12.2022
16 снежня 2022
Анонс: ЛІЧБАВЫЯ ТЭХНАЛОГІІ АГРАРНАЙ НАВУКІ – «Свая зямля», 17.12.2022

Вучоныя рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі пашырылі лінейку машын і абсталявання для АПК. У рамках імпартазамяшчэння наладжана масавая вытворчасць цэлых тэхнічных комплексаў па сістэме дакладнага земляробства, а таксама вырошчвання і апрацоўкі бульбы, гародніны і садавіны. У перыяд санкцыйнага ціску на іх значна павялічыўся попыт, на 40% вырас экспарт. Асабліва запатрабаваныя машыны высокай прадукцыйнасці, манеўранасці і шырокай універсальнасці. Некаторыя беларускія мадэлі каштуюць утрая менш, чым імпарныя аналагі. Актыўна наладжаны працэс аўтаматызацыі ў жывёлагадоўлі. Вучоныя знайшлі выйсце ў праблеме павышанай забруджанасці сельгасугоддзяў камянямі.

Дзе чакаюць навінкі? Якія перавагі айчыннай тэхнікі ў абслугоўванні? Як зменшыць страты падчас уборкі сельгаскультур? Якія дасягненні беларускіх вучоных запатрабаваны ў перапрацоўцы? Што аб'ядноўвае беларускіх і расійскіх вучоных?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 17 снежня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: