Падзяліцца:
Анонс: «Лістапад у музеі класіка» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 19.11.2024
19 лістапада 2024
Анонс: «Лістапад у музеі класіка» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 19.11.2024

На пачатку снежня адзначыць свой юбілей Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, які называюць вядучым культурна-асветніцкім цэнтрам, дзе захоўваецца гісторыя жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі. Гэта адзіная ў Мінску мемарыяльная музей-сядзіба, якая і ёсць тым домам, дзе жыў класік з 1952-га па 1956-ы гады. Усе, хто хаця б раз там пабываў, сцвярджаюць пра асаблівую энергетыку на Акадэмічнай, 5.

«Юбілейны ракурс. Да 65-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

У юбілейны год музея класіка пра яго гісторыю і сучасныя ініцыятывы працягваем расказваць кожны месяц нашым слухачам разам з гасцямі студыі.

Сёння ўдзельнікі эфіру – старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецкага дома «Звязда», пісьменнік Алесь Карлюкевіч, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс і загадчыца навукова-асветніцкага аддзела музея Вольга Наважылава.

«Творчы вечар» у эфіры – 19 лістапада ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: