«Юбілейны ракурс. Да 65-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Шмат мясцін на Беларусі памятаюць класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. І ўсё ж самая багатая на аўру і энергетыку песняра – Стаўбцоўшчына. Там – яго родны кут, адтуль пачыналіся сцежкі маладога Кастуся ў вялікі свет, туды прыязджаў пісьменнік у сталым узросце, каб сустрэцца са сваім маленствам, наталіцца дарагімі згадкамі, дапамагчы сваім землякам. Акінчыцы, Альбуць, Ласток, Смольня – усе гэтыя геаграфічныя кропкі наўпростава звязаны з народным паэтам. Сёння тут працуюць мемарыяльныя сядзібы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
Госці студыі – супрацоўнікі Коласаўскага музея: загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Вольга Наважылава і навуковыя супрацоўнікі філіяла «Мікалаеўшчына» Вольга Шавель і Марына Уласік.
«Творчы вечар» у эфіры – 11 чэрвеня ў 21.05.