У 26 краін свету пастаўляюць сваю прадукцыю прадпрыемствы Магілёўскага дзяржаўнага аб'яднання «Мясамалпрам». У перыяд санкцый, праўда, давялося змяніць састаў партнёраў і пераглядзець тэрміны кантрактаў. З павелічэннем на 10% аб'ёмаў сыравіны чакаецца выпуск навінак з дабаўленым коштам. Малочныя безлактозныя прадукты і мясныя кансервы будуць па-за канкурэнцыяй на айчынным і замежным рынках. Спецыялісты перапрацоўчых прадпрыемстваў сёлета запусцілі механізм змяншэння затрат на ўсіх этапах вытворчасці і спадзяюцца на эканамічную эфектыўнасць.
Што дасць паглыбленая перапрацоўка мяса і малака? Як пашыраецца лінейка імпартазамяшчальнай прадукцыі? Чаму кітайскія контрагенты павялічылі заказы? Якія магчымасці ва ўладальнікаў міжнародных сертыфікатаў якасці і бяспекі? Чаго чакаць ад мадэрнізацыі заводаў і камбінатаў? Як вырашаюцца праблемы сельгасфіліялаў?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 8 красаквіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

