«Дырыжор павінен быць пярсонай і музычным лідарам», – сцвярджае вядомы музыкант, мастацкі кіраўнік калектываў «Мінск-класік», «Клязмер-бэнд», «Рыўера», а таксама другі дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Беларусі Максім Расоха.
Аўтар праграмы «Творчы вечар» Яна Хадоска абмяркуе творчае жыццё і выкладчыцкую дзейнасць у дзіцячай музычнай школе са сваім госцем – Максімам Расохам.
Пачатак сустрэчы – 18 сакавіка ў 21-05.