Падзяліцца:
Анонс: «Максім Танк – погляд праз непрамоўленае...» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 27.03.2025
27 сакавіка 2025
Анонс: «Максім Танк – погляд праз непрамоўленае...» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 27.03.2025

Мастацкае слова мае сілу, калі яно прысутнічае ў жывой прыродзе творчага працэсу, з'яўляецца яго арганічнай часткай. І дзеля гэтай удзячнай прысутнасці рупяцца найперш даследчыкі, якія і дапамагаюць нам наблізіцца да той ці іншай постаці мастака з мінулых гадоў, ацаніць яго унёсак у нацыянальную культуру.

«Максім Танк – погляд праз непрамоўленае. Вядомае і невядомае ў творчай біяграфіі класіка» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госця студыі – доктар філалагічных навук, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Святлана Калядка.

«Творчы вечар» у эфіры – 27 сакавіка ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: