Падзяліцца:
Анонс: Мары вяскоўцаў здзяйсняюцца – «Свая зямля», 2.11.2024
1 лістапада 2024
Анонс: Мары вяскоўцаў здзяйсняюцца – «Свая зямля», 2.11.2024

Па традыцыі, у лістападзе працаўнікі Агракамбіната «Туча» ААТ «Мінск-Крышталь» падсумоўваюць здабыткі сельскагаспадарчага сезону.

Ва ўсіх галінах атрымалі прыбаўку. Адмовіліся ад яравой сяўбы і максімальна перайшлі на вырошчванне азімых збожжавых. Калектыўнае рашэнне прынесла добры ўраджай каласавых і павелічэнне аб'ёмаў грубых і сакавітых кармоў. Ад рэалізацыі азімага рапсу атрымалі 2 млн рублёў выручкі, а калі пра эфектыўнасць – рэнтабельнасць дасягнула 70%.

Колькі ўкосаў дала люцерна? Якую тэхніку здольны набыць самастойна? У чым рэзервы росту прадукцыйнасці малака і мяса? Дзе жывуць маладыя спецыялісты? Якой бачыцца будучыня вёскі?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 2 лістапада ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: