Дзень Перамогі для Алены Шарай, былой малалетняй вязні Вялікай Айчыннай вайны з Мастоўскага раёна, самы шчаслівы дзень, хаця і са слязамі на вачах. Вайна забрала ў яе руку, брата. Стойка вытрымала яна пакуты ў канцлагеры ў Пінскім раёне. У пасляваенны час настаўнічала ў пачатковай школе, выхавала некалькі пакаленняў сапраўдных прадаўжальнікаў педагагічных і патрыятычных традыцый.
Якія планы па сустрэчы 100-гадовага юбілею? Хто бярэ на сябе бытавыя праблемы франтавікоў? Як сёння ўмацоўваць мір? Хто жаданыя госці ў доме ветэранаў?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 9 мая ў 6.25 і 23.00.

