Напярэдадні Міжнароднага жаночага свята раскажам пра лёс матулі самага маладога класіка беларускай літаратуры. «Мілая мая Марылька!» – такую назву мае мастацка-дакументальная выстава, што працуе цяпер у музеі Максіма Багдановіча. Зрэшты, гэта радок з ліста да Марыі Апанасаўны яе мужа Адама Ягоравіча. А далей – страфа з вядомага верша Максіма Багдановіча, які быў напісаны недзе за чатыры гады да яго прыезду ў Мінск з Яраслаўля ў 1916-м.
Хто ведае, можа ў гэтай метафары хворага Паэта засталася яго крохкая надзея на сустрэчу з тымі беларускімі мясцінамі, што помнілі і яго матулю, якая так рана сыйшла з зямнога жыцця...
«Маці Паэта. Да 155-годдзя з дня нараджэння Марыі Багдановіч» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госця студыі – вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец.
«Творчы вечар» у эфіры – 7 сакавіка ў 21.05.