Падзяліцца:
Анонс: Медыцына бліжэй да патрэб чалавека – «Свая зямля», 20.06.2026
19 чэрвеня 2026
Анонс: Медыцына бліжэй да патрэб чалавека – «Свая зямля», 20.06.2026

Медыкі Брагінскага раёна пераходзяць на лічбавыя тэхналогіі. Сёлета з бюджэту на абнаўленне спецыяльнага інструментарыя выдаткавана амаль 200 тысяч рублёў. Сярод 10 ФАПаў адзін перасоўны. Усе ўстановы аховы здароўя ўкамплектаваны кваліфікаванымі кадрамі. Сёння тут ліквідаваны чэргі і зменшана смяротнасць па многіх захворваннях. Невыпадкова па выніках работы за 2025 год калектыў цэнтральнай раённай бальніцы выйшаў у лідары спаборніцтва і занесены на рэспубліканскую Дошку гонару.

Як змяняецца генатып чалавека на Брагіншчыне? Якія электронныя праграмы здольны выявіць складаныя паталогіі? Які галоўны бонус гарантуе мясцовая ўлада? Што за паслугі аказваюць сельскім пацыентам?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 20 чэрвеня ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: