Падзяліцца:
Анонс: Мемарыял «Вішанькі», Чашнікі, Новалукомль… Шляхам XXX экспедыцыі «Дарога да святынь» – «Святло душы», 20.04.2024
19 красавіка 2024
Анонс: Мемарыял «Вішанькі», Чашнікі, Новалукомль… Шляхам XXX экспедыцыі «Дарога да святынь» – «Святло душы», 20.04.2024

Працягваем падарожжа з 30-ай духоўна-асветніцкай экспедыцыяй «Дарога да святынь» па Беларусі з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга па Беларусі.

Нас сустракае Віцебшчына. Экспедыцыю чакалі непадалеку ад мемарыяльнага комплексу «Вішанькі» ў Чашніцкім раёне, дзе ў гады вайны цалкам ці часткова знішчана каля 200 весак. Многія – разам з жыхарамі. «Вішанькі» – сімвал спаленых вёсак-сястёр Хатыні. Іх назвы выбіты на каменных плітах. Галоўная скульптурная кампазіцыя – беласнежныя, як анёлы, постаці старога, жанчыны і дзіцяці. Такімі слабымі і безабароннымі былі ахвяры нацысцкіх карнікаў. 9 сакавіка 1944 года жыўём спалены 114 жыхароў вёскі Вішанькі. Выратаваліся толькі адзінкі...

Далей наведваем горад беларускіх энергетыкаў Новалукомль, а потым суседнія Чашнікі.

«Свет душы» ў эфіры20 красавіка ў 7.30.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: