«Сёння рынак маладых выканаўцаў перапоўнены і трэба паказваць штосьці асаблівае, непаўторнае, каб цябе заўважылі і сталі запрашаць. Мэтанакіраваная праца і добрая школа – нагода поспеху» – лічыць творчая і сямейная пара ЮЛІЯ АРХАНГЕЛЬСКАЯ і АЛЯКСАНДР ПАЛЯКОЎ.
Маладыя, таленавітыя піяністы, лаўрэаты шматлікіх міжнародных конкурсаў шмат працуюць, шукаюць уласную музычную мову і стыль. Да таго ж, АЛЯКСАНДР ПАЛЯКОЎ з нядаўняга часу ўзначальвае адну з прэстыжных навучальных устаноў Беларусі – Рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, перадае свой вопыт маладым.
Пра новы сезон, творчыя праекты, мары і многае іншае з ЮЛІЯЙ АРХАНГЕЛЬСКАЙ і АЛЯКСАНДРАМ ПАЛЯКОВЫМ – у праграме «Творчы вечар» з ЯНАЙ ХАДОСКА.
Пачатак эфіру – 18 жніўня ў 21:05.